Архівы рубрыкі ‘Афіша’

Хочаш быць нашым валантэрам?

Ты студэнт? Хочаш рэальна дапамагаць іншым і змяняць малымі справамі свет вакол сябе? Адгукніся ды далучыся да МПГ «Студэнцкая Рада»! Дэдлайн падачы заявак – 6 лютага 2017 года.

Лятучы ўніверсітэт набірае слухачоў на новыя курсы

Да 10 кастрычніка ўсе жадаючыя могуць падаць заяўку на ўдзел у курсах, семінарах і школах новай праграмы Лятучага ўніверсітэта. Разбіраемся з тым, што цікавага прапануе ўніверсітэцкая супольнасць у сезоне 2016-2017 г.г.

Лятучы ўніверсітэт у праграме Тыдня беларускага мыслення

У межах Тыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт прадстаўляе сваю праграму, якая адлюстроўвае нашыя ўяўленні пра мысленне і нашае самавызначэнне ў ім.

“Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”

У Мінску пройдзе ўнікальная выстава, якая прадставіць інтэлектуальны даробак беларусаў за апошнія 30 год. Энцыклапэдыі, анталогіі, альманахі, зборнікі, кнігі, часопісы, пэрыёдыкі – усяго болей за 200 аб’ектаў, якія прадстаўляюць самыя цікавыя інтэлектуальныя выдавецкія праекты ў Беларусі за апошнія 30 год. Беларускі Калегіум, Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” запрашаюць на выставу “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”. […]

Адукацыйная праграма для актыўных студэнтаў

“Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў” аб’яўляе пра новы набор на адукацыйную праграму “Акадэмія студэнцкага лідарства”! Менавіта тут вы зможаце навучыцца неабходным для студэнцкіх лідараў навыкам – аднаўленню справядлівасці, бітвам за правы студэнтаў, грамадзянскай актыўнасці.