Архівы рубрыкі ‘Афіша’

“Код прысутнасці” збірае зацікаўленных

18 траўня Лятучы ўніверсітэт і Беларускі Калегіюм прэзентуюць Анталогію беларускага мыслення 2000-2015 гг., якая пабачыла свет пад назвай “Код прысутнасці”.

Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на новую лекцыю. 26 красавіка. 18:30. ЦЭХ. Ніна Даніленка.

Хочаш на Летнюю школу для беларускіх выпускнікоў і студэнтаў?

Запрашаюцца паспяховыя беларускія выпускнікі ды неабыякавыя студэнты на інтэнсіўны летні тыдзень навучання і абмену досведам у Літве. Адукацыйныя відэа ды інтэрв’ю,  самакіруемая адукацыя, сусветны досвед клубаў выпускнікоў і трэнінг па адукацыйным ментарстве, а таксама цікавая культурніцка-інтэграцыйная праграма — усё, што трэба для незабыўнага лета!

БУДУЧЫНЯ БЕЛАРУСІ: ПРАГНОЗЫ,ПРАЕКТЫ, МАРЫ І ФАНТАЗІІ

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на першую лекцыю цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”, якая адбудзецца 19 красавіка а 18.30 у прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16). Філосаф, метадолаг Уладзімір Мацкевіч прамаўляе на тэму “Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі”.

Мы ідзем на прыборку! А Вы?

У гэтую суботу — 9 красавіка — каманда “Студэнцкай Рады” далучыцца да сусветнай акцыі па прыбіранню смецця “Зробім”. Мы адчуваем неабходнасць свайго ўдзелу ў такой карыснай кампаніі. Далучайцеся і Вы!