Прэзентацыя Беларускага Калегіума

Bel_Collegium

26 верасня ў галерэі “Ў” адбудзецца прэзентацыя новага навучальнага года ў Беларускім Калегіуме.

У праграме:

  • бліц-лекцыя Ігара Бабкова “Уводзіны ў Беларускі Калегіум”,
  • выступы кіраўнікоў праекту Ірыны Дубянецкай і Андрэя Казакевіча, куратараў спэцыялізацыяў Валянціна Акудовіча, Максіма Жбанкова і Аляксея Ластоўскага,
  • прэзентацыя аўтарскіх майстэрняў Андрэя Хадановіча і Андрэя Лянкевіча.
  • студэнты ды выпускнікі БК са сваімі праектамі,
  • паэтычны марафон,
  • конкурс на лепшы слоган БК,
  • нефармальная камунікацыя з выкладчыкамі.

Увазе наведвальнікаў будуць прапанаваныя таксама выстава інтэлектуальных дасягненняў і інфармацыйная пляцоўка для будучых навучэнцаў.

На салодкае – канцэрт слухачкі БК Паліны Рэспублікі.

Месца правядзення: галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37А).

Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

Далучайцеся да падзеі ў facebook.

Распавядзі сябрам:

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий