Новая праграма ў Беларускім калегіуме

Bel_CollegiumБеларускі калегіум у партнёрстве з Інстытутам “Палітычная сфера”, грамадскімі аб’яднаннямі “Ліберальны клуб” і “Еўрапейскі клуб” (Беларусь), Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытутам ВКЛ (Літва) абвяшчае набор на новую адукацыйную праграму “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура”.

Праграма прадугледжвае выкладанне асноваў сучаснай еўрапейскай палітыкі, эканомікі і культуры. Заняткі праводзяць вядучыя беларускія спецыялісты ў гэтай галіне. Апроч лекцыяў і семінараў, праграма ўключае майстар-класы, практычныя заняткі і летнюю школу.

Заняткі будуць праходзіць з 14 студзеня да 31 траўня 2015 года (штосераду з 18.30 да 21.30) Летняя школа праграмы пройдзе ў чэрвені 2015 года.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў атрыманні новых ведаў пра Еўрапейскі саюз. Прыярытэт надаецца студэнтам старэйшых курсаў і асобам з вышэйшай адукацыяй.

Праграма “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура” арыентаваная на засваенне сучасных ведаў і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублюе існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных навучальных установаў.

Сертыфікат Калегіюма не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Навучанне бясплатнае.

Набор навучэнцаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове і базуецца на выніках сумоўя.

Заяўка:

У матывацыйным лісце неабходна апісаць ўласны досвед вывучэння еўрапейскай праблематыкі, матывацыю паступлення на праграму, планы далейшай прафесійнай кар’еры, а таксама ролю навучання ў Беларускім калегіюме ў вашым далейшым жыцці. Памер матывацыйнага ліста – 0,5 — 1 старонка.

Асноўныя навучальныя курсы:

  • Уводзіны ў сучасную еўрапейскую палітыку (Андрэй Казакевіч, доктар палітычных навук, Інстытут “Палітычная сфера”);
  • Уводзіны ў еўрапейскую інтэграцыю (Алесь Лагвінец, Вераніка Мазуркевіч, “Еўрапейскі клуб”);
  • Усходняя палітыка Еўрапейскага саюза. Дачыненні ЕС і Беларусі (Яўген Прэйгерман, “Ліберальны клуб”);
  • Еўропа і яе “іншыя”: культурнае памежжа і сутыкненне цывілізацый (Ігар Бабкоў, кандыдат філасофскіх навук, Інстытут філасофіі НАН Беларусі);
  • NATO (АПАД) і еўрапейская палітыка бяспекі (Вячаслаў Пазняк, кандыдат філасофскіх навук, ЕГУ);
  • Палітыка памяці ў аб’яднанай Еўропе (Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, Інстытут “Палітычная сфера”);
  • Гісторыя і тэорыя дэмакратыі ў сучаснай Еўропе (Уладзімір Роўда, кандыдат філасофскіх навук);
  • Палітыка ЕС ў дачыненні да краінаў Блізкага Ўсхода і Кітая (Аляксандр Філіпаў, кандыдат палітычных навук, Беларускі ўніверсітэт культуры і мастацтваў);
  • Уводзіны ў эканоміку Еўрапейскага саюза (Антон Болтачка, “Ліберальны клуб”);
  • Публічная палітыка Еўрапейскага саюза (Вадзім Смок, Інстытут “Палітычная сфера”);
  • Еўрапейская медыя-прастора (Аляксей Крывалап, кандыдат культуралогіі, Інстытут “Палітычная сфера”);
  • Еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя (на прыкладзе краін Балтыі) (Андрэй Валодзькін, кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі).

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на kalehium@gmail.com

Распавядзі сябрам:

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий