Абвяшчаецца набор кансультантаў на стажыроўку ў юрклініку

семейство фемид шрифт

Ты студэнт-юрыст і хочаш рэальна дапамагаць іншым, карыстаючыся атрыманымі ведамі? Прыходзь на стажыроўку ў юрыдычную клініку МПГ «Студэнцкая Рада»!

Дэдлайн падачы заявак – 21 лютага 2016 года.

Падчас стажыроўкі кансультанты будуць працаваць з электроннымі зваротамі студэнтаў па розных пытаннях адукацыі: паступлення і навучання ва ўніверсітэце, атрымання ільгот, размеркавання і пераразмеркавання, пераводу ў іншыя ВНУ і г.д.

Акрамя таго, кансультанты атрымаюць магчымасць прыняць удзел у стварэнні аналітычных матэрыялаў па правах студэнтаў, а таксама ў правядзенні маніторынгу іх парушэнняў.

У каманду юрыдычнай клінікі патрабуюцца не толькі студэнты, якія ўжо маюць першапачатковы досвед кансультавання, але і людзі, у якіх такі досвед адсутнічае. Дзейнасць юрклінікі даволі шырокая, таму патрэбны ў першую чаргу матываваныя студэнты, якія гатовы развівацца і атрымліваць досвед у гэтай сферы.

Зацікавіліся? Нагадваем, дэдлайн падачы заявак – 21 лютага 2016 года. Запоўніць форму можна тут.

Усе пытанні пра юрыдычную кансультацыю і набор кансультантаў дасылайце сюды: mr.barrister.com@gmail.com або students.rada@gmail.com. Таксама далучайцеся да нас у сацыяльных сетках ўКантакце, Facebook і Ціўцер.

Бонусы для ўдзельнікаў юрклінікі

Кансультанты, якія будуць прымаць актыўны ўдзел у развіцці юрыдычнай кансультацыі, змогуць наведваць разнастайныя адукацыйныя семінары, трэнінгі і стажыроўкі ад арганізацыі «Студэнцкая Рада».

Распавядзі сябрам:

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий