Не заганяйся, альбо выбары па-беларуску!

МалюнакЗ 6 па 11 верасня ў Рэспублікі Беларусь адбываюцца чарговыя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Нягледзячы на тое, што назва занадта длінная для такога мерапрыемства, уся ўвага на цэлы тыдзень будзе прыцягнута менавіта да яго.

Не сакрэт, што галасаванне падчас датэрміновых выбараў часта адбываецца пад прымусам. У першую чаргу гэта тычыцца студэнтаў, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам адміністрацый універсітэтаў альбо інтэрнатаў.

З мэтай збору і аналізу інфармацыі, а таксама дапамогі пацярпеўшым ад свавольства адміністрацый, МПГ “Студэнцкая Рада” збірае ўсе факты парушэнняў правоў студэнтаў, якія адбываюцца падчас галасавання.

Анкета ананімная. Асабістая інфармацыя (імя, паштовая скрыня) можа быць выкарастана толькі для юрыдычнай кансультацыі.

Распавядзі сябрам:

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий