Адукацыйная праграма для актыўных студэнтаў

Академия студенческого лидерства“Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў” аб’яўляе пра новы набор на адукацыйную праграму “Акадэмія студэнцкага лідарства”!

Менавіта тут вы зможаце навучыцца неабходным для студэнцкіх лідараў навыкам – аднаўленню справядлівасці, бітвам за правы студэнтаў, грамадзянскай актыўнасці.

Удзельнікі праграмы атрымаюць:

  • Веды пра гісторыю студэнцкіх рухаў у Беларусі і свеце, адукацыйных сістэмах у розных краінах;
  • Навыкі практычнага лідарства (тайм-мэнэджмент, праца з камандай, перамовы, публічныя выступы);
  • Магчымасць абмену досведам і знаёмства з лідарамі еўрапейскіх студэнцкіх арганізацый;
  • Дапамогу і падтрымку на ўсіх стадыях вырашэння студэнцкіх праблем.

За чатыры гады правядзення праграмы сфармавалася 4 устойлівыя накірункі: абарона правоў студэнтаў, падвышэнне якасці адукацыі, студэнцкае самакіраванне і публічныя кампаніі. Калі ніводнае іх існых кірункаў не падыходзіць, кожны ўдзельнік можа прапанаваць сваю ўласную ідэю.

Навучанне будзе адбывацца ў Беларусі, з кастрычніка па снежань 2016 года.

Для таго, каб прыняць удзел у праграме, неабходна запоўніць анлайн-заяўку і наведаць адзін з уступных семінараў:

  1. Менск (25.09),
  2. Гародня (27.09),
  3. твой горад (29.09 — пры ўмове, што з аднаго горада будзе 10 і больш заявак),
  4. Менск (02.10).

Пакінуць заяўку можна тут: studacademy.by. Рэгістрацыя зачыняецца за 2 дня да правядзення семінара.

Распавядзі сябрам:

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий