Імплементацыя Дарожнай карты: далучайся да абмеркавання!

1022633107Грамадскі Балонскі камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання, Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў запрашаюць прыняць удзел у семінары (міні-канферэнцыі) на тэму “Акадэмічныя каштоўнасці ў беларускім вышэйшай адукацыі. Імплементацыя Дарожнай карты рефармавання вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”

Семінар (міні-канферэнцыя) адбудзецца 13 сакавіка 2017 года, з 13.00 да 19.00.

Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў — 12.30.

Месца правядзення: гасцініца «Crowne Plaza Minsk», вул. Кірава, 13, канферэнцзала “Quin”.

Мэта семінару (міні-канферэнцыі): грамадскае абмеркаванне праблемных пытанняў акадэмічных каштоўнасцяў і фарміраванне прапаноў па рэфармаванні нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з еўрапейскімі каштоўнасцямі і стандартамі.

Пытанні для абмеркавання:

  • Адстае ці паспявае Беларусь у рэалізацыі Дарожнай карты?
  • У якой ступені становішча акадэмічнай свабоды і ўніверсітэцкай аўтаноміі ў беларускіх ВНУ адпавядае прынцыпам і стандартам Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі?
  • Парушэнні правоў студэнтаў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці: хроніка падзей.
  • Акадэмічная этыка: нормы і рэаліі.
  • Як суадносіцца сучаснае заканадаўства ў галіне адукацыі і беларуская практыка?
  • Што трэба змяніць ў беларускім заканадаўстве, каб наблізіць яго да стандартаў ЕПВА ў сферы акадэмічнай свабоды і ўніверсітэцкай аўтаноміі?

На семінары (міні-канферэнцыі) таксама будзе прадстаўлены  ўкраінскі вопыт рэформаў у галіне вышэйшай адукацыі.

Да ўдзелу ў семінары (міні-канферэнцыі) запрашаюцца беларускія эксперты ў сферы адукацыі, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і афіцыйных структур, а таксама органаў студэнцкага самакіравання беларускіх універсітэтаў, ініцыятыўныя студэнты, выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі.

Кожнаму ўдзельніку прадастаўляецца магчымасць прадставіць даклад або паведамленне па вышэйазначаных праблемах. Для ўдзелу ў адборы дакладаў неабходна запоўніць адпаведнае поле ў форме на рэгістрацыю. Іншагароднім аўтарам адабраных дакладаў арганізатарамі можа быць прадастаўлена кампенсацыя выдаткаў на праезд.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца праз рэгістрацыйную форму:https://goo.gl/DNyXvx да 23.59 11 сакавіка 2017 года.

Распавядзі сябрам:

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий