У ВНУ Беларусі паступіла 53,5 тыс. студэнтаў

Ustupnaja_kampanija_2017З 1-га верасня 2017 года ВНУ Беларусі прымуць 53,5 тыс. першакурснікаў.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

У беларускія ВНУ на ўсе формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту прынята 26,7 тыс. чалавек (у 2016 годзе — 27,1 тыс.). Пры гэтым на дзённую форму з мэтай задавальнення замовы арганізацый на падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй — 22, 4 тыс. чалавек (22,5 тыс.).

Атрымліваць адукацыю на платнай аснове ў ВНУ будуць 26,8 тыс. чалавек (у 2016 — 28,4 тыс.).

Найбольшыя конкурсы назіраліся па спецыяльнасцях бюджэтнай дзённай формы навучання: “архітэктура” — 4,8 (БНТУ), “распрацоўка і эксплуатацыя нафтавых і газавых радовішчаў” — 5,0 (ГДТУ ім. П.В. Сухога), “кампутарная фізіка” — 5,5 (БДУ), “псіхалогія” — 6,5 (БДПУ ім. Максіма Танка), “акцёрскае мастацтва” — 11,4 (БДАМ), “дызайн” — 12,6 (БДУ), “спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) “- 15,2 (БДПУ ім. Максіма Танка).

Прыём ва ўстановы вышэйшай адукацыі абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах, прадугледжаных для грамадзян Беларусі, завяршыўся 6 жніўня.

Прыёмная кампанія ў ВНУ адновіцца 15 лістапада — стартуе прыём абітурыентаў у сельскагаспадарчыя ВНУ на завочную форму атрымання адукацыі — як за кошт бюджэту, так і на платнай аснове. Працягнецца ён да 20 снежня.

Акрамя таго, да 15 кастрычніка усімі ВНУ краіны працягваецца прыём замежных грамадзян, якія паступаюць па сумоўю, які вызначае ўзровень валодання мовай навучання ў аб’ёмах, неабходных для атрымання вышэйшай адукацыі.

Распавядзі сябрам:

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий