Cесія Еўрапейскага моладзевага парламента. Гоу?

10_800x500

29 лістапада -3 снежня 2017 года ў Менску пройдзе мерапрыемства, якое збярэ 50 маладых актыўных людзей з Беларусі і ўсёй Еўропы, зацікаўленых у атрыманні міжнароднага досведу і ведаў, пашырэнні кругагляду і новых знаёмствах.

Што такое ЕМП?

Еўрапейскі моладзевы парламент мадэлюе рэяльныя сесіі Еўрапарламента. Праграма мерапрыемтсва ўключае ў сябе:

— цімбілдзінг;

— працу ў камітэтах над актуальнай праблемай развіцця Еўропы;

— Генеральную асамблею, падчас якой адбудуцца дэбаты па напісаных рэзалюцыях;

— насычаную штодзённую культурную праграму.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- узрост – да 21 года;

- валоданне размоўнай ангельскай мовай;

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за удзел у мерапрыемстве 20 BYN. Арганізатары забяспечваюць жыллё, харчаванне і культурную праграму.

Заяўку можна падаць па спасылцы.

Дэдлайн – 20 кастрычніка (23:59 ЕЕT).

Больш інфармацыі можна знайсці на афіцыйным сайце ЕМП ды на старонцы Сесіі ў Фэйсбуку і VK.

Крыніца: rada.fm

Распавядзі сябрам:

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий