Увага! Увага! Мы чакаем менавіта цябе!

120Ты нават не ўяўляеш, наколькі табе патрэбны гэты семінар. Ты ціха ходзіш сабе на пары, тусуешся з сябрамі, шукаеш адказы на свае штодзённые пытанні і не разумееш элементарных рэчаў, якія здольны цалкам змяніць тваё жыццё. Ты абавязкова вып’еш кавы з сяброўкай ці пасядзіш за кампом у іншы дзень — 28 кастрычніка прыходзь да нас за новымі ўнікальнымі ведамі! Трэба толькі зарэгістравацца.

Дзе? Калі? Хто?

Семінар “Правы студэнтаў простай мовай” пройдзе ў суботу (28.10.2017) з 11:00 да 16:00 у Менску. Дакладнае месца правядзення мы паведамім удзельнікам напярэдадні мерапрыемства.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца студэнты беларускіх ВНУ і моладзь. Вядучыя семінара — маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.

Анлайн-заяўку на семінар можна запоўніць тутДэдлайн падачы заявак — 27 кастрычніка да 18:00.

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд для іншагародніх удзельнікаў.

Так пра што будзем казаць?

У першым блоку мерапрыемства мы паразмаўляем пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца правы чалавека і правы студэнтаў. Мы зразумеем, чым адрозніваюцца гэтыя правы ад інтэрэсаў і якім чынам можна іх абараняць. А таксама намалюем партрэт сапраўднага студэнта: яго/яе якасці, ролю і месца ва ўніверсітэце.

У другой частцы семінара гутарка пойдзе пра рэальныя метады змянення асяроддзя вакол сябе. Як Вы бачыце сваю будучыню? Як змяніць сваё жыццё ва універсітэце да лепшага? Мы будем казаць пра практычныя рэчы, што маюць моц перавярнуць вашы погляды на некаторыя працэсы, якія напаўняюць нашае жыццё тут і зараз.

Я — просты студэнт! Мабыць, мне не на ваш семінар..

Не дазволь такому памылковаму меркаванню перашкодзіць твайму развіццю. Часам, менавіта яно абмяжоўвае нас, пакідае на месцы і ў выніку вымушае пакутаваць з-за таго, што павінна прыносіць радасць.

 

Распавядзі сябрам:

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий