Юрыдычная кансультацыя

Сітуацыя з правамі і акадэмічнымі свабодамі студэнтаў у нашай краіне з году ў год, на жаль, не становіцца лепш. Студэнтаў прымушаюць датэрмінова галасаваць, уступаць у БРСМ, прыбіраць «Чыжоўка-арэну», выносяць вымовы за паездкі за мяжу, адлічваюць за актыўны ўдзел у грамадскіх арганізацыях і інш.

Для таго, каб студэнт мог рэалізаваць свае правы і акадэмічныя свабоды, а таксама для абароны парушаных правоў, «Студэнцкая Рада» у 2011 годзе стварыла юрыдычную кансультацыю.

Не важна, хто парушыў твае правы: адміністрацыя ВНУ, выкладчык або студэнцкая арганізацыя. Не важна, што менавіта парушана: гэта можа быць і нязручна складзены расклад, і прымус ісці на мерапрыемства, якое ніяк не звязана з навучаннем, і размеркаванне кудысьці далёка-далёка з мінімальным заробкам. Гэта абсалютна не важна –  мы зможам адказаць на любое тваё пытанне, звязанае з навучальным працэсам!

Пішы нам! Апішы сваю праблему як мага больш падрабязна, бо ад гэтага залежыць яе вырашэнне. Не бойся пісаць прозвішчы, назву ВНУ і/або арганізацый! Мы гарантуем, што кансультацыя носіць выключна канфідэнцыйны характар!

Калі ты хочаш атрымаць адказ пры асабістай сустрэчы –  напішы нам пра сваё жаданне і нумар свайго тэлефона. Пры першай магчымасці мы абавязкова з табой сустрэнемся і адкажам на ўсе пытанні!

Не забудзься дадаць свой выпадак на карту фіксацыі парушэнняў правоў студэнтаў і акадэмічных свабод.

Заўвага! Калі пасля адпраўлення твайго запыта табе не прыйшоў ліст ад нас з пацверджаннем яго атрымання – то пішы наўпрост на паштовую скрыню students.rada@gmail.com.

Калі ты трапіў у гэты раздзел сайта з-за таго, што цікавішся абаронай правоў студэнтаў, то напішы на адрас students.rada@gmail.com чым бы ты хацеў і можаш дапамагчы ў гэтай справе! І мы абавязкова табе адкажам!

Ваша імя (абавязкова)

E-Mail (абавязкова)

Тэма

Сутнасць праблемы