Записи с меткой ‘ВНУ’

У ВНУ Беларусі паступіла 53,5 тыс. студэнтаў

З 1-га верасня 2017 года ВНУ Беларусі прымуць 53,5 тыс. першакурснікаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Як наконт абмеркавання актуальных студэнцкіх праблемаў?

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) сумесна з Грамадскім Балонскім Камітэтам (ОБК) запрашаюць студэнтаў прыняць удзел у круглых сталах. У выніку праведзеных сустрэч будуць вызначаныя найбольш важныя і актуальныя пытанні студэнцкага асяроддзя на Беларусі.

Рэктар БДМУ: “Зварот разглядзелі, да ўвагі прынялі”

У сярэдзіне лютага “СтудРаду”, “БАСС” і ЦРСІ абвінавацілі ў “незаконнасці” і “несанкцыянаванасці”. Яны не згубіліся і  ў пісьмовай форме папрасілі Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт патлумачыць факты распаўсюда ілжівай інфармацыі. І, нарэшце, стударганізацыі атрымалі чаканы ліст. Ліст атрымалі, а адказаў на свае пытанні — не.

Самыя складаныя спецыяльнасці ў БДУ

У БДУ падведзены агульныя вынікі залічэння на дзённую бюджэтную форму навучання ў 2015 годзе. Па традыцыі, самымі “складанымі” для паступлення факультэтамі з’яўляюцца факультэт міжнародных стасункаў і інстытут журналістыцы БДУ. Нягледзячы на тое, што з кожным годам назіраецца некаторае зніжэнне агульнага ўзроўня ведаў, у большасці беларускіх ВНУ прахадныя балы ў гэтым годзе вышэй, чым летась.

ЗАЯВА З НАГОДЫ АБРАННЯ НОВАГА РЭКТАРА ЕГУ

Хоць выбары рэктара ЕГУ абвешчаны завершанымі, з іх вынікамі пагадзіцца немагчыма: шматмесячны працэс быў абсалютна не празрысты, суправаджаўся скаргамі кандыдатаў і непрадказальнымі зменамі правілаў гульні. Кіраўніцтва ЕГУ дэманстратыўна праігнаравала думкі акадэмічнай і студэнцкай супольнасцяў, асацыяцыі выпускнікоў і беларускай грамадскасці.