Записи с меткой ‘“Студэнцкая рада”’

Хочаш быць нашым валантэрам?

Ты студэнт? Хочаш рэальна дапамагаць іншым і змяняць малымі справамі свет вакол сябе? Адгукніся ды далучыся да МПГ «Студэнцкая Рада»! Дэдлайн падачы заявак – 6 лютага 2017 года.

Забараняць забараняецца

Хоць для шматлікіх учорашніх выпускнікоў школ паступленне ва ўнівер звязанае з надзеямі на вольнае студэнцкае жыццё, беларуская сістэма вышэйшай адукацыі хутка ахалоджвае гарачыя галовы. У сувязі з гэтым 34mag пры падтрымцы СтудРады падрыхтаваў для студэнтаў карысны матэрыял.

Чым займаецца “СтудРада”?

Апошнім часам мы часта сутыкаемся з пытаннямі, звязанымі з дзейнасцю нашай арганізацыі. Мы вырашылі заняцца асветніцтвам і распавесці людзям: хто мы ёсць і што робім на карысць беларускага студэнцтва.

Мы ідзем на прыборку! А Вы?

У гэтую суботу — 9 красавіка — каманда “Студэнцкай Рады” далучыцца да сусветнай акцыі па прыбіранню смецця “Зробім”. Мы адчуваем неабходнасць свайго ўдзелу ў такой карыснай кампаніі. Далучайцеся і Вы!

#танчымЗаРэформы

У траўні 2015 года Беларусь прынялі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі (ЕПВА) пры ўмове выканання Дарожнай карты па рэфармаванні сістэмы вышэйшай адукацыі ў Беларусі. Падпісваючы пагадненне, беларускае Міністэрства адукацыі ўзяло на сябе абавязкі выконваць не толькі дадзеную Дарожную карту, але і такія фундаментальныя каштоўнасці, як акадэмічныя свабоды і права студэнтаў на кіраванне сваёй навучальнай установай.