Адчыніўся Цэнтр дапамогі студэнтам

u Снежань 15, 2017
y 441

У межах дзейнасці “Студэнцкай Рады” адчыніўся Цэнтр дапамогі студэнтам, які ставіць за мэту доўгатэрміновы маніторынг парушэнняў правоў студэнтаў разам з аналітычнай працай у гэтай сферы.

Цэнтр дапамогі студэнтам – шматкампанентны сервіс збору і аналізу інфармацыі аб парушэннях правоў студэнтаў і акадэмічных свабод у навучальных установах Беларусі. У дзейнасць цэнтра таксама ўключаецца бясплатная юрыдычная кансультацыя студэнтаў па пытаннях, якія звязаныя з навучальным працэсам і парушэннямі іх правоў.

Стварэнне падобнага сервіса абумоўлена тым фактам, што “Студэнцкая Рада” імкнецца адсочваць парушэнні правоў студэнтаў у рэальным часе не толькі ў Мінску, але і па ўсёй Беларусі, бо для эфектыўнай абароны важна валодаць доўгатэрміновай і актуальнай інфармацыяй. Для збора падобнай інфармацыі актывістамі арганізацыі была створана анлайн-анкета, якую можа запоўніць любы беларускі студэнт, калі лічыць, што ягоныя правы былі парушаны. Пасля атрымання гэтай інфармацыі эксперты “Студэнцкай Рады” правераць яе на адпаведнасць усім крытэрам і візуалізуюць на карце, каб любому чалавеку, які зацікавіцца тэмай парушэнняў правоў студэнтаў, мог зручна і ў рэальным часе даведацца, які з беларускіх універсітэтаў у большай ці меншай ступені неправамерна дзейнічае.

Акром таго, калі вам патрэбна кваліфікаваная юрыдычная дапамога ад юрыстаў-валанцёраў “Студэнцкай Рады” – звяртайцеся да нас пра форму, якая знаходзіцца па спасылцы, і мы абавязкова вам дапаможам.