Адкрыты набор у Медыяшколу

u Люты 14, 2018
y 146

У межах навучання ўдзельнікі атрымаюць карысныя веды і практычныя навыкі правядзення грамадскіх, палітычных і культурніцкіх медыякампаній. Заняткі будуць складацца як з лекцыйных, так і з семінарскіх частак.

Лектарамі школы выступяць рэдактары СМІ, блогеры, грамадскія, палітычныя і культурніцкія актывісты. Павал Белавус (заснавальнік “Арт-Сядзібы”, культурніцкі мэнэджар), Антон Матолька (грамадскі актывіст), Аляксандр Фядута (палітолаг), Раман Стэфаненка (рэдактар udf.by) і інш.

Праграма Медыяшколы складаецца з наступных блокаў:

  • функцыянаванне медыйнага поля Беларусі, актуальныя трэнды медыяпрасторы;
  • праца са СМІ, праца ў сацыяльных сетках;
  • праца культурніцкіх, палітычных і грамадскіх кампаній у медыйнай прасторы.

Працягласць школы складзе 3 месяцы. Афлайнавая частка заняткаў будзе праходзіць два разы на месяц. Па выніках паспяховага навучання ўдзельнікі школы атрымаюць сертыфікаты. Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія, палітычныя і культурніцкія актывісты, прадстаўнікі палітычных партый і НДА, а таксама ўсе зацікаўленыя ў правядзенні ўласных кампаній ды актыўнасцей у медыя-прасторы.

Для ўдзелу ў школе, трэба запоўніць невялікую форму да 26 лютага.

Пачатак заняткаў запланаваны на пачатак сакавіка. Праезд іншагародніх удзельнікаў да Мінска кампенсуюць арганізатары школы.

Асноўны арганізатар Медыяшколы – Моладзь “Руха “За Свабоду”. Удакладніць усе дадатковыя пытанні можна па мэйле MoladzRZS@gmail.com.