АДЛIЧЭННЕ ЗА АХОВУ ЗДАРОЎЯ

u Красавік 21, 2020
y 121

06.04.2020 г. загадам рэктара МДЛУ была адлічана студэнтка 4 курса Пракопчык Лізавета Сяргееўна. Пазіцыя рэктарата – сістэматычнае невыкананне абавязальніцтваў студэнткай. Але адлiчэнне адбылося пасля арганізацыі ёй 19 сакавіка акцыі аб неабходнасці ўвядзення карантына ў сувязі з распаўсюджваннем COVID 19 ва ўніверсітэце і пераводу заняткаў на дыстанцыйную форму. Гэта стварае аснову лiчыць, што мера адлiчэння скiравана на барацьбу з “нязручнымi” студэнтамi. Лічым, што адміністрацыя МДЛУ не мае права пераследваць студэнтаў за выказванне свайго меркавання, прымяняць да студэнцкіх актывістаў меры дысцыплінарнага спагнання з мэтай спынення іх грамадскай актыўнасці.

Подпiс петыцыi падтрымкi – https://petitions.by/petitions/3836?justcreated