Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (АКпПРБ, Мінск)

u Кастрычнік 16, 2008
y 526

Вядучая вышэйшая навучальная ўстанова ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь і галаўная ўстанова адукацыі ў сістэме падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і падвышэння кваліфікацыі кадраў у сферы кіравання.

Акадэмія кіравання створана 29 студзеня 1991 года і падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Каардынацыя дзейнасці ажыццяўляецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Статус прэзідэнцкай акадэмія атрымала ў 1995 годзе.

У структуру Акадэміі кіравання ўваходзяць 3 інстытута, уключаючы буйны НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання, 6 факультэтаў, 20 кафедраў, 9 цэнтраў і 7 структурных падраздзяленняў.

У структуру Акадэміі кіравання ўваходзяць інстытуты без правоў юрыдычнай асобы, факультэты, кафедры, цэнтры і іншыя структурныя падраздзяленні.