АРЫШТ СТУДЭНТАЎ НА ПАРАДЗЕ

u Травень 12, 2020
y 536

9 траўня разам з сотняй блогераў былі затрыманыя і чацвёра актывістаў студэнцкай арганізацыі (ЗБС). Студэнты прынеслі чорны труну, дэманструючы небяспеку масавых мерапрыемстваў падчас інтэнсіўнага распаўсюджвання віруснага захворвання COVID-19. Разам з імі рэпрэсіям падвергнуліся і іншыя вядомыя актывісты, якія выклалі ў сетку фатаграфіі з пл. Перамогі і надпісам “Подзвіг народа бессмяротны. А мы не”. Большасць затрыманых ужо адпусцілі, але некаторыя з іх да гэтага часу пад вартай: Ліза, Данііл. Кансультацыі і дапамогу аказвае ПЦ “Вясна”.

**Майстэрня паштовак салідарнасці ад ЗБС і БПШ

З кожным днём спісы затрыманых і арыштаваных на суткі актывістаўк, журналістаўк ды праваабаронцаў растуць. Мы лічым важным выказаць салідарнасць усім, хто зараз апынуўся ў няволі праз рэалізацыю свайго права на свабоду мірных сходаў.

📮 Пра тое, чаму важна выказваць салідарнасць (асабліва зараз), каму і куды дасылаць паштоўкі, што ў іх пісаць і як зрабіць іх дома самастойна пагутарым ужо ў сераду (13.05) а 18:30 у Zoom.

Мадэратарка сустрэчы – Дар’ечка Р (https://t.me/chysty_rozum)., Кам’юніці-каардынатарка ЗБС і асістэнтка адукацыйна-асветніцкіх праграм БПШ.
Мастачка сустрэчы – Лізавета Даўгулевіч (http://t.me/dauhulevich), прыхільніца ЗБС і ўдзельніца Акадэміі студэнцкага лідарства ХІІ набору.

Фармат:
👉Калі ў вас ужо ёсць гатовыя паштоўкі – бярыце на сустрэчу, дапаможам падпісаць і пагутарым .
👉Калі ў вас няма паштовак, але ёсць жаданне зрабіць іх – бярыце на сустрэчу плотную паперу і ўсю падручную канцэлярку, якая ёсць, зробім разам хэнд-мэйд.

📍 13.05, серада, 18:30. Спасылка (https://us02web.zoom.us/j/83907368784 ) ў Zoom, ID: 839 0736 8784.