Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ, Мінск)

u Кастрычнік 16, 2001
y 541

Найстарэйшы ўніверсітэт Беларусі, знаходзіцца ў Мінску, афіцыйна пачаў працу 30 кастрычніка 1921.

У комплекс БДУ ўваходзяць: 20 факультэтаў і адукацыйных інстытутаў; 5 устаноў перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, 4 навукова-даследчыя інстытуты, 13 навуковых цэнтраў, 41 навукова-даследчая лабараторыя, 38 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый, 180 кафедр, 11 унітарных прадпрыемстваў, 3 вучэбна-даследчыя станцыі, 4 музеі. У 2008 годзе быў створаны Інстытут журналістыкі, у склад якога ўвайшлі факультэт журналістыкі і факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

Вышэйшую адукацыю ў БДУ студэнты атрымліваюць па 61 спецыяльнасці на першай ступені навучання і па 65 — на другой. З 2008 г. вядзецца навучанне студэнтаў у рамках Дзяржаўнай праграмы падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі. Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі вядзецца ў аспірантуры па 120 спецыяльнасцях. БДУ каардынуе дзейнасць універсітэтаў краіны па распрацоўцы навукова-метадычнага забеспячэння ўніверсітэцкай адукацыі па гуманітарных і прыродазнаўчых спецыяльнасцях.