Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР, Мінск)

u Кастрычнік 16, 2007
y 573

Вядучая навучальная ўстанова Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы інжынерных і навуковых кадраў у галіне інфарматыкі і радыёэлектронікі.

У цяперашні час універсітэт рыхтуе інжынерныя кадры па двух напрамках адукацыі, 30 спецыяльнасцях і 25 спецыялізацыях у галіне вылічальнай тэхнікі, праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій, інфарматыкі, інфармацыйнага забеспячэння аўтаматызаваных сістэм, штучнага інтэлекту, аўтаматычнага кіравання, радыётэхнікі, радыёэлектронных сістэм, мікраэлектронікі, тэлекамунікацый, праектавання радыёэлектронных і электронна-вылічальных сродкаў, электроннага апаратабудавання, медыцынскай электронікі, тэхнічных сродкаў бяспекі, метралогіі, стандартызацыі і сертыфікацыі, эканомікі. На 10 факультэтах і 35 кафедрах па дзённай, вячэрняй, завочнай і дыстанцыйнай формах навучання займаецца больш за 15 тысяч студэнтаў, у тым ліку каля 350 — з краін далёкага і блізкага замежжа. У 2001 г. адчынена магістратура, зараз вядзецца падрыхтоўка магістраў па 27 спецыяльнасцях БДУІР. Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі для рэспублікі і іншых краін праводзіцца ў аспірантуры і дактарантуры. Працуюць шэсць доктарскіх саветаў па абароне дысертацый, якія ахопліваюць 13 тэхнічных і 2 фізіка-матэматычныя спецыяльнасці.