Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (БДУКіМ, Мінск)

u Кастрычнік 16, 2006
y 824

Беларуская вышэйшая навучальная ўстанова культурнага профілю. Знаходзіцца ў Мінску, дзейнічае з 1975 года, вядзе падрыхтоўку па 41 спецыялізацыі.

Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй вядзецца па 14 спецыяльнасцях, 25 напрамках спецыяльнасцей і 26 спецыялізацыях. Усяго ва ўніверсітэце навучаецца каля 5000 студэнтаў на дзённай і завочнай формах навучання, у тым ліку каля 50% навучаецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Штат прафесарска-выкладчыцкага саставу ўніверсітэта складае больш за 300 чалавек, з якіх 165 маюць вучоныя ступені і званні, 12 супрацоўнікаў маюць ганаровыя званні.

За перыяд існавання больш за 25 000 маладых спецыялістаў атрымалі дыпломы ўніверсітэта. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў мае высокі рэйтынг сярод універсітэтаў Беларусі дзякуючы якаснай навуковай рабоце і інавацыйнай вучэбнай дзейнасці.