Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт (БДАТУ, Мінск)

u Кастрычнік 16, 2004
y 777

Шматпрофільны навучальна-навуковы цэнтр Рэспублікі Беларусь, які рыхтуе спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для аграпрамысловага комплекса.

Універсітэт уяўляе сабой вучэбна-навукова-вытворчы комплекс, які мае 8 факультэтаў, 42 кафедры і іх 42 філіяла, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК, Навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі (НДІМЭСГ БДАТУ), Цэнтр навукова-метадычнай і вучэбнай працы, Цэнтр інавацыйных тэхналогій навучання і кіравання, выдавецка-паліграфічны цэнтр, Рэспубліканскі вучэбна-вытворчы цэнтр практычнага навучання новым тэхналогіям і асваення комплексу машын. Усе яны выдатна абсталяваныя сучаснымі аўдыторыямі, вучэбнымі класамі, лабараторыямі, вытворчымі майстэрнямі, кампутарнай і іншай, неабходнай для адукацыйнага працэсу тэхнікай або яе ўзорамі. Маецца бібліятэка з універсальным фондам — больш за 500 тыс. навучальных выданняў.

Навучанне ва універсітэце ажыццяўляецца па 12 спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі першай ступені і па 6 спецыяльнасцях другой ступені вышэйшай адукацыі.