Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ, Мінск)

u Кастрычнік 16, 2003
y 785

Адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Беларусі і галоўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю.

За час свайго існавання ўніверсітэт падрыхтаваў каля 110 тысячы спецыялістаў, якія працуюць ва ўсіх галінах эканомікі, гандлю, дзяржаўнага кіравання, фінансава-банкаўскай сістэмы, навуковых падраздзяленнях і вучэбных установах.

У цяперашні час у складзе ўніверсітэта функцыянуюць 11 факультэтаў, Спецфакультет псіхолага-педагагічнай перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, Бабруйскі філіял, Інстытут сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў з філіяламі ў Гродне і Віцебску, 65 кафедраў, навуковыя і студэнцкія навукова- даследчыя лабараторыі і іншыя падраздзяленні.

Ва ўніверсітэце ў рамках міжурадавых пагадненняў аб акадэмічным супрацоўніцтве навучаюцца прадстаўнікі з 16 краін: СНД, Балтыі, Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу, Еўропы, В’етнама.