Дарожная карта па правядзенні Беларуссю рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі

u Лістапад 10, 2017
y 23

14-15 траўня 2015 г. у Ерэване на Міністэрскай канферэнцыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА) была прынятая Дарожная карта рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі.

Згода беларускага боку выконваць патрабаванні гэтай Дарожнай карты з’яўляецца ўмовай далучэння нашай краіны да ЕПВА. Упершыню ў гісторыі Балонскага працэсу краіне кандыдату прад’яўлены гэтак цвёрдыя ўмовы для ўступлення, на рэалізацыю якіх адводзіцца тры гады. Імплементацыя Дарожнай карты будзе ажыццяўляцца пад строгім міжнародным кантролем.