Дзень народзінаў Жывой Бібліятэкі

u Верасень 25, 2018
y 63

Ужо чатыры гады ладзіцца Жывая Бібліятэка ў Беларусі – першая прайшла 11 кастрычніка 2014 года. Чатыры гады ініцыятыва змагаецца са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй, паказвае разнастайнасць і прыгажосць людзей вакол нас.

У суботу 6 кастрычніка ў Культурным цэнтры Корпус. Гэтым разам мерапрыемства будзе на ўвесь дзень, напрыканцы якога плануецца музычны сюрпрыз.

Можна прыйсці на ўвесь дзень ці на частку праграмы і далучыцца да разнастайных актыўнасцяў:

12.00 – 15.00 – “Дасведчаны Мінск”. Cябры і партнёры Жывой Бібліятэкі правядуць цікавыя і карысныя лекцыі, варкшопы і майстар-класы. Чакаецца шмат гасцей, сярод якіх CityDog, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, АртСядзіба, “РАДА”, Human Constanta, MAKEOUT, Falanster ды іншыя – кожны знойдзе блізкую тэму.

15.00 – 16.00 урачыстая частка, падвядзенне вынікаў дзейнасці Жывой Бібліятэкі за прайшоўшы год.

16.00 – 20.00 – вялікая Жывая Бібліятэка. Працэс чытання – жывая камунікацыя, абмен меркаваннямі, ідэямі і свежымі думкамі. Кнігі гатовыя шчыра распавесці пра сябе, адказаць на пытанні і паказаць, што кожны з нас непаўторны.

20.00 – 21.30 – нэтворкінг, дзе можна аб’яднацца ў групы і паспрабаваць разам знайсці рашэнні для хвалюючых пытанняў.

22.00 – канцэрт. Сакрэтны гурт, які вы дакладна хочаце пачуць!

Уваход вольны.

Каб зарэгістравацца на мерапрыемства,трэба запоўніць форму па спасылцы http://bit.ly/dziennarodzinau . На мерапрыемстве кожнаму зарэгістраванаму госцю будзе зробленая Картка Чытача, якая дазволіць не толькі слухаць Жывых Кніг, але і застацца на канцэрт і даведацца, які сюрпрыз мы для вас падрыхтавалі.