Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Янкі Купалы (ГарДУ, Гародня)

u Кастрычнік 16, 2009
y 492

Установа вышэйшай адукацыі ў горадзе Гародня. У розны час у інтытуце і ўніверсітэце існавалі розныя факультэты, адбываліся іх перафарміраванні. Першыя 3 факультэты, фізіка-матэматычны, літаратурны, замежных моў, адкрытыя ў 1944 г. Навучаліся каля 150 студэнтаў.

У 1955 годзе навучаліся каля 2000 студэнтаў, у 1974 працавалі 207 выкладчыкаў, навучаліся каля 4000 студэнтаў.

У 1978 г. існавалі 5 факультэтаў: матэматычны, фізічны, філалагічны, гістарычны, педадогікі і методыкі пачатковага навучання.

У 1988 навучаліся каля 4300 студэнтаў. У 1999 годзе ў ВНУ было 10 факультэтаў, 65 кафедраў, налічвалася каля 600 выкладчыкаў і каля 10000 студэнтаў.
На 2011 год ва ўніверсітэце налічваецца 16 факультэтаў.