Юрыдычная кансультацыя

Адным з накірункаў дзейнасці “Студэнцкай Рады” з’яўляецца “Юрыдычная кансультацыя па правах студэнтаў”.

Створана ў 2011 годзе і накіравана на кансультацыю студэнтаў па ўсіх аспектах, звязаных з іх навучаннем.

Абсалютна не важна, хто парушыў твае правы: адміністрацыя ВНУ, выкладчык альбо студэнцкая арганізацыя. Мы разглядаем любыя парушэнні і гатовыя аказаць дапамогу пры вырашэнні любой праблемы, звязанай з працэсам навучання: размеркаванне, аднаўленне ва ўніверсітэце, пытанні акадэмічнай мабільнасці, неправамерныя адлічэнні і г.д.

Вашыя правы парушаны і Вы не ведаеце, што рабіць? Звяртайцеся да нас! Падрабязна апішыце сваю праблему, не бойцеся пісаць прозвішчы, назву ўніверсітэта альбо арганізацыі. Са свайго боку мы гарантуем поўную канфідэнцыяльнасць інфармацыі.

Калі Вы хочаце атрымаць адказ пры асабістай сустрэчы – напішыце нам свае пажаданні і нумар свайго тэлефона. Наш кансультант звяжацца з Вамі, падбярэ зручны для ўсіх час і адкажа на ўсе пытанні.

Увага! Калі пасля адпраўлення Вашага запыту Вам не прыйшоў ліст ад нас з пацвярджэннем яго атрымання – напрамую пішыце на паштовы адрас: students.rada@gmail.com.

Не бойцеся пісаць нам пра свае праблемы – мы заўсёды гатовы дапамагчы!