Кнігі

← Жывая бібліятэка

Тэматыка “жывых кніг” можа быць вельмі розная. Мы намагаемся запрашаць “кніг” у адпаведнісці з запытам “чытачоў”, падзеямі, якія адбываюцца ў грамадстве, стала існуючымі ў нашым грамадстве стэрэатыпамі.

Кожная “кніга” павінна з’яўляцца прадстаўніком стэрэатыпа, які існуе ў Беларусі, мець пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію ці досвед.

Мы шукаем “кнігі” праз асабістыя кантакты, сацыяльныя сеткі і інтэрнэт. Час ад часу “кнігі” самі да нас звяртаюцца з прапановай паўдзельнічаць у бібліятэке. З кожнай “кнігай” мы размаўляем асобна наконт таго, наколькі публічнай яна гатова быць, на якія тэмы можа і хоча расмаўляць. Для кожнай “кнігі” мы імкнемся знайсці найлепшыя ўмовы. Метадалогія “жывой бібілятэкі” прадугледжвае розныя тыпы арганізацыі сесій для “кніг”, ёсць магчымасць размаўляць з “чытачом” тет-а-тет альбо нават не бачыць іх.

Мы заўжды рады новым “жывым кнігам” на нашай палічке! Тэматыка “кніг” вельмі розная. За гэты час у нас ужо былі ЛГБТК+, баптыст, крышнаіт, габрэй, гішпанец, армянін, веган, фрыган,  феміністка, працавала ў сэксе па тэлефоне, расстрыга, инвалід-вазочнік, эколаг, хворая на СНІД, пакутвала ад хатняга гвалту ды шмат-шмат-шмат іншых.

Галоўнае патрабаванне да “кнігі” – быць прадстаўніком групы, якую грамадства ўспрымае стэрэатыпна альбо пра якую амаль нічога не ведае.

Калі Вы хочаце стаць “кнігай”, запаўняйце анкету (спасылка) альбо пішыце на пошту: human.library.belarus@gmail.com, і мы абавязеова з Вамі звяжамся! Калі Вы не ўпэўнены ці падыходзіце на роль “кнігі”, таксама не саромейцеся нам пісаць – разам мы зразумеем, чым можам быць карысныя адзін аднаму!

Стаць кнігай можна праз заяўку на афіцыйнай старонцы “Жывой бібліятэкі”.