Карта парушэнняў правоў

“Студэнцкая Рада” імкнецца адсочваць парушэнні правоў студэнтаў у рэальным часе не толькі ў Мінску, але і па ўсёй Беларусі, бо для эфектыўнай абароны важна валодаць актуальнай і поўнай інфармацыяй. Таму для вывучэння гэтай сітуацыі намі была створана анлайн-анкета, якую можа запоўніць любы беларускі студэнт, калі лічыць, што ягоныя правы былі парушаны.

Пасля атрымання гэтай інфармацыі мы правяраем яе на адпаведнасць усім крытэрам і візуалізуем на карце, каб Вам было зручней даведацца, які з беларускіх універсітэтаў у большай ці меншай ступені “забівае” на студэнтаў. Магчыма, пры паступленні гэта дапаможа Вам зрабіць асэнсаваны выбар на карысць той ці іншай навучальнай установы.

Калі Вашыя правы парушаны і Вам патрэбна неадкладная кансультацыя юрыстаў, раім Вам таксама звярнуцца ў нашую юрыдычную кансультацыю.

Паведаміць пра парушэнне