Семінар па правах студэнтаў

cБеларусь
u Верасень 2018



Семінар па правах студэнтаў будзе арганізаваны па меры таго, як будзе сабрана група слухачоў. Таму калі вы хочаце далучыцца да гэтай групы, застаўце свае дадзеныя ў форме вышэй. Як толькі будзе сабрана дастаткова людзей – мы з вамі скантактуемся. З прэс-рэлізам нашага апошняга семінара па правах студэнтаў, які адбываўся 19-га лістапада ў Віцебску, можна азнаёміцца ніжэй.

Кажуць, сёння модна быць адукаваным, развіваць крытычнае мысленне і мець сваё меркаванне. Будзь у тэме — хайпані разам з намі!

Ba dum tsss!

19 лістапада “Правы студэнта простай мовай” у Віцебску. “Рэгіянальны рэсурсны цэнтр” (Віцебск, вул. Кастрычніцкая, 12). Пачатак а 12:00, запоўніць анлайн-заяўку можна па спасылцы.

Што?

У межах Тыдня студэнта, які вось-вось уварвецца ў наша жыццё і накрые хваляй мерапрыемстваў, пройдзе асветніцка-адукацыйны семінар па правах студэнтаў. Некалькі гадзін — і ты ў шоку ад тых пытанняў, што ўзніклі ў цябе ў галаве.

Што-як?

У праграме семінара — інфармацыя і разважанні. Мы распавядзем табе пазнавальныя рэчы пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца правы студэнтаў і чалавека ўвогуле. Паразмаўляем пра тое, чым правы адрозніваюцца ад інтарэсаў, і як можна пры неабходнасці іх абараніць. Разам паспрабуем намаляваць партрэт сапраўднага студэнта. Чым жа ён адрозніваецца ад маладых хлопца ці дзяўчыны, якія кожны дзень ходзяць ва ўнівер?

У другім блоку мерапрыемства гаворка пойдзе пра магчымыя метады змены таго, што адбываецца вакол цябе. Як ты бачыш сваю будучыню? Як змяніць сваё жыццё ў універсітэце да лепшага? Мы будзем казаць пра практычныя рэчы, якія маюць моц перавярнуць твае погляды на некаторыя працэсы, якія напаўняюць наша жыццё тут і зараз.

Рабяткі, а вы ўвогуле хто?

Семінар будуць праводзіць актывісты студэнцкіх арганізацый і маладыя праваабаронцы, якія жывуць гэтай тэмай не першы год і гатовы падзяліцца з табой досведам.

Ну, не ведаю..

Супакойся. Краіне патрэбны свае героі.

Калі ты студэнт ці проста зацікаўлены ў тэме — запаўняй заяўку. Анлайн-форма знаходзіцца па спасылцы.

Спяшайся! Дэдлайн падачы заяўкі — 17 лістапада (уключна). Усё, запоўніў? Чакай больш падрабязнай інфармацыі, якую мы хутка адправім на тваю пошту.

Увага! Запаўняючы анкету, ты пагаджаешся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звяртаем увагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд для іншагародніх удзельнікаў (сумулька).