Студэнцкая Рада прызнае Каардынацыйны Савет

u Верасень 17, 2020
y 235

Мы, сябры і прыхільнікі МПГ “Студэнцкая Рада” розных часоў яе дзейнасці, канстатуем, што Беларусь знаходзіцца ў стане палітычнага і прававога крызісу.

Мы бачым, што рашэнні і дзеянні, якія прымаюць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, парушаюць правы грамадзян і правы чалавека, вядуць да росту беззаконня і гвалту ў краіне.

Мы рэзка асуджаем гвалт, незаконныя дзеянні і ціск у дачыненні да мірных грамадзян, асабліва да студэнтаў і навучэнцаў, выкладчыкаў і навукоўцаў.

Мы прызнаем перамовы адзіным прыймальным і цывілізаваным спосабам вырашэння сітуацыі паміж двума бакамі: прадстаўнікамі пратэстуючага грамадства і прадстаўнікамі ўладных палітычных структур.

Мы прызнаем у якасці адзінага легітымнага прадстаўніка пратэстуючага боку Каардынацыйны Савет, створаны па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай.

Мы выказваем Каардынацыйнаму Савету поўны давер і дэлегуем права прадстаўляць нашыя інтарэсы ў перамовах з беларускімі ўладамі па выкананню патрабаванняў, што замацаваныя ў Рэзалюцыі Каардынацыйнага Савета ад 19.08.2020:

1. Спыненне палітычнага пераследу грамадзян Рэспублікі Беларусь з боку ўладаў, узбуджэнне крымінальных спраў, прыцягненне вінаватых да адказнасці.

2. Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, скасаванне неправамоцных судовых пастаноў, выплата кампенсацый ўсім пацярпелым.

3. Прызнанне выбараў 9 жніўня 2020-га несапраўднымі і правядзенне новых выбараў згодна з міжнароднымі стандартамі з новым складам усіх камісій па выбарах, уключна з Цэнтральнай выбарчай камісіяй.

Мы таксама заклікаем іншыя арганізацыя грамадзянскай супольнасці Беларусі (зарэгістраваныя і нефармальныя, рэспубліканскія і мясцовыя, новыя і старыя), асабліва моладзевыя і студэнцкія, публічна прызнаць паўнамоцтвы Каардынацыйнага Савета.

Мы таксама заклікаем сябраў і прыхільнікаў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі і ўсіх грамадзян далучацца да пашыранага складу Каардынацыйнага Савета.

Будзьце рэалістамі – патрабуйце немагчымага!

Іван Амельчанка
Яўгенія Андрэюк
Зміцер Гамянюк
Мікіта Геер
Аляксандра Дзікан
Аляксандр Клімашын
Алесь Крот
Марыя Лукашук
Міхась Матусевіч
Міхаіл Мацкевіч
Марына Штрахава

Алеся Якубоўская
Лізавета Яфімава

Каб падпісацца пад заявай, дасылайце імя і прозвішча на students.rada@gmail.com

Дадзены тэкст цалкам альбо часткова можна выкарыстоўваць для складання Вашай заявы. Дзякуй Лятучаму Ўніверсітэту за прыклад!