Тыдзень супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісьці

u Сакавік 13, 2018
y 186

З 17 па 26 сакавіка Human Constanta ініцыюе правядзенне ў Беларусі мерапрыемстваў у межах Тыдня асветніцкіх дзеяньняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісьці.

Думаеш, у Беларусі няма расізму, таму што няма генацыду, прамой сегрэгацыі і сучасных гета? У нас для цябе ёсць дзве навіны.

Дрэнная – расізм ёсць. Нікуды не зніклі і квітнеюць дыскрымінацыя людзей па розных прыкметах (гендар, інваліднасць, этнічнасць, светапогляд, сацыяльны статус і інш.), гучней становіцца мова варожасці.

Добрая – мы распавядзем табе пра гэта і прапануем сумесныя дзеянні для вырашэння праблемы.

Мы запланавалі мноства цікавых падзей сумесна з рознымі ініцыятывамі і арганізацыямі ў некалькіх гарадах Беларусі.

Мы ўжо запланавалі серыю мерапрыемстваў, а таксама да Тыдня асветніцкіх дзеянняў далучыліся розныя ініцыятывы ў некалькіх гарадах Беларусі і спадзяемся, спіс яшчэ будзе папаўняцца:

17 сакавіка – першае мерапрыемства ў межах Тыдня правядуць хлопцы і дзяўчаты з «Жывой Бібліятэкі» ў Бабруйску, якія запрашаюць усіх ахвочых у тайм-кафэ “1387” з 13:00 да 17:00 на сустрэчу з “Іншымі”;

таксама 17 сакавіка ў Віцебску пройдзе гульня супраць стэрэатыпаў “Крок наперад” з праглядам і абмеркаваннем выразак з рэкламы і фільмаў, дзе транслююцца стэрэатыпы.

18 сакавіка – а 14:00 Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” запрашае ў Мінску (сталоўка XYZ, вул. Фабрыцыуса 4) на сацыяльную гульню “Іншы погляд”;

  • паралельна ў Віцебску пройдзе Жывая Бібліятэка;
  • а ўвечары сумесна з праектам пра гендар і сэксуальнасць MAKEOUT адбудзецца прагляд і абмеркаванне фільма “Сельма” у Мінску. Падрабязней па спасылцы.

19 сакавіка – навуковы кіраўнік Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадскіх дзеянняў Андрэй Юраў дабярэцца да Мінска і ў рамках сустрэчы на ​​тэму “Навошта нам расізм?” падзеліцца сваімі думкамі пра тое, ці з’яўляецца расізм кавалачкам фашызму, або фашызм – прыватным выпадкам расізму, пра расізм, папулізм, гібрыдны аўтарытарызм і іншыя радасці, а таксама пра невыносны цяжар гуманізму і чароўную простасць фундаменталізму, пасля чаго ўсіх чакае гутарка-экспромт на зададзеную тэму.

21 марта – «Жывая Бібліятэка» ў Віцебску запрашае на прагляд фільма “Прыслуга”, пасля якога будзе рэфлексія з адной з Кніг.

23 сакавіка – да Тыдня далучыцца БМГА «Час Зямлі» з Брэста і Крытычнае Мысленне з Баранавічаў: у Брэсце пройдзе ўнікальны па змесце, магчымасці асэнсавання праблемаў фашызму і антысемітызму і дзеянняў у адказ на гэтыя выклікі ўводны семінар у канцэпцыю Глыбіннага/Гуманітарнага антыфашызму (анкета на ўдзел па спасылцы), а ў Баранавічах усё ахвочыя змогуць паглядзець і абмеркаваць фільм “Прыслуга”.

26 сакавіка – на сустрэчу пра мову варожасці ў дачыненні да спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў і людзей і пакутуюць ад залежнасцяў запрашае ініцыятыва Legalize Belarus.

Падрабязнае апісанне зместу мерапрыемстваў, часу і месца іх правядзення з’явяцца ў бліжэйшыя дні на тэматычных старонках Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму (спасылка на Vkontakte i facebook).

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны!

Агульнаеўрапейскі Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць расізму ініцыяваны і правадзіцца пры падтрымцы Еўрапейскага аб’яднання супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.