Вялікая Хартыя ўніверсітэтаў

u Лістапад 15, 2017
y 159

У 1988-м годзе “Вялікая Хартыя Ўніверсітэтаў” стартавала як еўрапейскі праект, але сёння з’яўляецца ключавым міжнародным дакументам для развіцця ўніверсітэтаў па ўсім свеце. “Magna Charta Universitatum” – вызначае фундаментальныя прынцыпы развіцця вышэйшай адукацыі. Тэкст Хартыі быў падпісаны 18-га верасня 1988-га года ў Балонскім універсітэце, а працэдура падпісання прымеркавана да святкавання 900-годдзя Балонскага ўніверсітэта. Тады тэкст Хартыі падпісалі рэктары 430-ці універсітэтаў, а сёння іх ужо 767.