Жывая Бібліятэка ў Мінску

u Люты 28, 2018
y 385

Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, якое зможа разбурыць некаторыя стэрэатыпы ў вашай галаве. І кожны, хто хоць аднойчы быў з намі, зможа пацвердзіць, што гэта абсалютная праўда.

Яшчэ адно тлумачэнне Жывой Бібліятэкі – гэта сустрэча з Іншым. Іншы – гэта чалавек з незвычайным лёсам, жыццёвай філасофіяй або рэдкай прафесіяй, які нечым ад вас адрозніваецца. Пры гэтым Іншы такi ж чалавек як i ты. Ён/яна гатовы шчыра адказваць вам на ўсе пытанні.

Калi: 10 сакавіка

Час: 13:00 – 18:00

Дзе: Галерэя ТUT.BY (Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, Omega Tower, 9 паверх, ст.м. Міхалова). Памяшканне абсталявана пандусам і ліфтам, ёсць паркоўка для аўто, можна знайсці месца для ровара.

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю на нашым сайце https://goo.gl/KHCdtm альбо па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 21:00 9 сакавіка. Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.

*Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, дзе сустракаюцца Кнігі – людзі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для “большасці” лад жыцця альбо светапогляды, і Чытачы – удзельнікі мерапрыемства. Чытачы прыходзяць, рэгіструюцца, атрымліваюць картку чытача і ідуць запісвацца да тых Кніг, якія іх цікавяць. Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць людзям жыццё. Больш інфармацыі пра фармат і арганізатараў вы можаце знайсці на сайце http://humanlibrary.by/. Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.